top of page
Беларускі пісьменнік

Новая Зямля

Першы беларускі буйны эпічны твор
Гады напісання 1911-1923
novaya-zyamlya.jpg
z_d58be98f.jpg
Сюжэт

Паэма распавядае пра побыт сям'і працоўнага беларуса Міхала, пра яго вольналюбівыя мары і імкненні. Паэма складаецца з 30 частак.

Пасля ўсхваляванага лірычнага запеву ў частцы I паэт абмалёўвае святочную летнюю раніцу ў хаце лесніка Міхала. Галоўны герой апавядае пра тое, што ў нейкім далёкім невядомым Заблонні прадаецца ўрадлівая зямля, якая магла б прынесці выратаванне ад цяжкай долі, ад паднявольнай лесніковай службы. Было прынята рашэнне «сваім вокам» паглядзець тое Заблонне…

І тут аўтар робіць экскурс у мінулае героя (раздзелы IV—XXV). Гэтыя раздзелы можна раздзяліць на дзве «галіны». Першая распавядае пра цяжкі лёс Міхала, пра яго перажыванні, пра пагардлівыя адносіны паноў да яго. Урэшце, пра тое, як Міхал надумаў «купіць зямлю, прыдбаць свой кут, каб з панскіх выпутацца пут». Другая апісвае побыт сям'і Міхала ва ўсёй разнастайнасці яго праяў.

Расповяд пра мінулае герояў займае асноўнае месца ў паэме. Толькі раздзел «Агляд зямлі» (XXVI) вяртае чытача да гутаркі за сталом. Пасля гэтага адбылося Антосева падарожжа ў Вільню.

Калі ўжо адбыліся першыя захады, браты паглядзелі зямлю, Дзядзька Антось настойліва ўзяўся за афармленне неабходных спраў у зямельным банку, Міхал цяжка захварэў. Здарылася гэта зусім неспадзявана.

Праз некаторы час Міхал памёр, так і не здзейсніўшы сваю мару.

Сюжэт
Гісторыя напісання
Аўтограф_Новай_зямлі.gif

Аўтограф "Новай зямлі"

Якуб Колас пачаў пісаць твор, калі рыхтавалася сталыпінская аграрная рэформа, і яго гісторыя непасрэдна звязана з тым, як вырашалася зямельнае пытанне ў Расійская імперыі і пазней у СССР.

У 1947 годзе Я. Колас успамінаў, што ў час знаходжання ў астрозе перад яго вачыма паўставалі малюнкі маленства, прыроды, з жадання іх запісаць пачалася «Новая зямля».

На працягу сакавіка-мая 1911 года, седзячы ў мінскім астрозе, Якуб Колас напісаў гуманістычнае вершаванае апавяданне «Як дзядзька ездзіў у Вільню і што ён там бачыў». Гэта быў самастойны твор пра паездку дзядзькі Антося ў зямельны банк, яго прыгоды ў незнаёмым вялікім горадзе. Пазней на аснове апавядання былі створаны раздзелы «Па дарозе ў Вільню», «Дзядзька ў Вільні», «На Замкавай гары» (XXVII—XXIX).

У турме ж, на працягу чэрвеня-верасня 1911 года, былі напісаны раздзелы «Леснікова пасада», «Раніца ў нядзельку», «За сталом», «На першай гаспадарцы», «Пярэбары», «Каля зямлянкі», «Дзядзька-кухар», «Смерць ляснічага» (I—VIII). Часткова быў напісаны «Дарэктар» (XIV). Дзевяць раздзелаў былі напісаны ў 1921 годзе, сярод іх — «Падгляд пчол», «Панская пацеха», «Вялікдзень».

Былі перыяды, калі твор зусім не пісаўся, а часам праца ішла даволі інтэнсіўна, напрыклад, многа працы было над паэмай падчас знаходжання на Куршчыне, а завершана яна была ў Мінску.

Паэма была скончана 5 студзеня 1923 года і ўпершыню апублікавана асобным выданнем у тым жа годзе выдавецтвам БКВТ «Савецкая Беларусь».

Гісторыя напісання
Героі
220px-Міхал_Казіміравіч_Міцкевіч.jpg

Міхал — галоўны герой паэмы. Працуючы лесніком у бязмежных уладаннях князя Радзівіла, ён вымушаны нізка схіляць галаву перад панамі, рабіць усё, што загадаюць. Міхал быў старанным выканаўцай панскай волі. Аднак на кожным кроку ён чуў знявагі, бачыў пагардлівыя адносіны да сябе. Усё гэта выклікала ў яго душы гарачы пратэст. На працягу часу абурэнне Міхала расло, перажыванні ўсё паглыбляліся. Невялікі спадчынны надзел зямлі не дазваляў пракарміць сям'ю і таму жаданне купіць зямлю стала для яго самай вялікай марай. Міхал — яскравы наватарскі вобраз-тып беларуса, які нясе ў сабе лепшыя рысы нацыянальнага характару — працавітасць, прагу свабоды і справядлівасці, высакародства, высокую духоўнасць, цярплівасць, дабрыню і пачуццё чалавечай годнасці, жаданне жыць у згодзе з суседзямі, дапамагаць бліжняму.

Больш за ўсё Міхал хацеў сам быць гаспадаром свайго лёсу. У яго дастаткова рашучасці, каб змагацца за дасягненне пастаўленай мэты. Такая далёкая, такая жаданая зямля прыдавала Міхалу сілы пераносіць усе нягоды. Але ён так і не дачакаўся той жаданай волі.

Ганна — жонка Міхала, тыповы прыклад гаспадарлівай беларускай сялянкі, цяглівай працаўніцы, клапатлівай маці. Хоць яна і не пярэчыла мужу, але і не надта верыла, што ён сапраўды здолее такім шляхам атрымаць незалежнасць ад панскай улады. У яе словах выяўляюцца такія рысы, як назіральнасць, разважлівасць, дальнабачнасць, уменне зразумець абставіны і даць ім цвярозую адзнаку.

Маці Якуба Коласа - прататып Ганны.

Ganna_Mitskevich.jpg

Дзядзька Антось — брат Міхала і верны яго памочнік ва ўсіх справах. Ён дзяліў з сям'ёй лесніка ўсе радасці і тыя нягоды, якіх так многа выпадала на іх долю.

Характар Антося і яго найлепшыя чалавечыя якасці найбольш поўна раскрываюцца ў працы. У адносінах да ўсяго, за што б ён не браўся, выяўляюцца такія рысы, як дбайнасць і акуратнасць, майстэрства і настойлівасць, працавітасць і цярплівасць. Усюды ў яго ўзорны лад і парадак.

Чытач можа ўявіць і знешні выгляд дзядзькі: яго невысокі рост, каржакаватую фігуру, зухаўскія вусы, кароткі і таўсматы нос. Захапляюць дабрата, спагадлівасць Антося, яго клапатлівыя адносіны да дзяцей Міхала і Ганны, уменне ладзіць з імі, быць ім дарадцам, суддзёю, выхавальнікам, сябрам, апекуном. Дзядзька, як ніхто, умеў прыносіць ім радасць.

Героі
Структура твора
Структура твора
1036998087.jpg

І. Леснікова пасада

II. Раніца ў нядзельку

III. За сталом

ІV. На першай гаспадарцы

V. Пярэбары

VІ. Каля зямлянкі

VII. Дзядзька-кухар

VIII. Смерць ляснічага

IX. Новы ляснічы

Х. На панскай службе

XІ. Дзедаў човен

XII. Сесія

XII. Падгляд пчол

XІV. Дарэктар

ХV. «Начаткі»

ХVІ. Вечарамі

ХVII. Воўк

ХVIII. Зіма ў Парэччы

XІX. На рэчцы

XX. Каляды

XXІ. Таемныя гукі

XXII. На глушцовых токах

XXIII. Панская пацеха

XXІV. Вялікдзень

XXV. Летнім часам

XXVІ. Агляд зямлі

XXVII. Па дарозе ў Вільню

XXVIII. Дзядзька ў Вільні

XXІX. На замкавай гары

XXX. Смерць Міхала

kolas-jakub-novaja-ziamla_(mast_lit_2014
Контакты
bottom of page